Фота naviny.by.

ДТЗ адбылося 21 лютага каля 14.00.

42-гадовы жыхар Маладзечна на аўтамабілі «Хонда» ехаў па вуліцы Валынца ў накірунку Віленскай. На скрыжаванні яму неабходна было павярнуць налева.

Пад’язджаючы да скрыжавання, мужчына спыніўся за іншымі машынамі на чырвоны сігнал светлафора. Пасля паехаў на зялёны, прапусціў сустрэчную плынь аўтамабіляў і павярнуў.

Тут ён убачыў пешахода, які пераходзіў дарогу злева направа. Кіроўца ўжо не мог спыніцца і наехаў на пешахода – 17-гадовага навучэнца Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.

Па словах кіроўцы, пешаход ад наезду паваліўся. Але потым падняўся і пайшоў да аўтобуснага прыпынку.

Кіроўца дагнаў юнака і адвёз яго ў бальніцу. Пасля вярнуўся на месца здарэння і паведаміў пра ДТЗ у ДАІ. У пацярпелага – ушыбы. Яго не шпіталізавалі.

ДАІ праводзіць праверку, расказаў старшы інспектар ДАІ Сяргей Бартош.

• Текст доступен на языке: Русский