Два «Сітраены» сутыкнуліся ў Астравецкім раёне: загінула дзяўчына (Відэа, Фота)

26 лютага каля 10 гадзін раніцы на аўтадарозе Полацк-Глыбокае-мяжа Літоўскай Рэспублікі ў раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два легкавыя «Сітраены».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці, кіруючы «Сітраэн Ксара Пікасо», на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем. Яна выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамашынай «Сітраен С5», якой кіраваў 48-гадовы жыхара Астраўца.

У выніку ДТЗ дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Кіроўца «Сітраен С5» не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.

На месца аварыі выязджалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, медработнікі.

Фота і відэа прэс-службы МУС.