Фаіна Анасовіч. Фота mlyn.by.

Пра гэта паведаміў сёння наш сябар і пазаштатны аўтар Алесь Раткевіч.

Фаіна Сяргееўна Анасовіч памерла на 89-м годзе сёння раніцай у вёсцы Рабунь на Вілейшчыне, дзе і жыла. Пахаванне 27 лютага.

Калі 4 мая 1843 года фашысты спалілі родную вёску Боркі на Вілейшчыне, дзе жыла Фаіна Анасовіч (Кучка) з бацькамі, дзяўчынцы ішоў дванаццаты год. Яна адзіная з амаль ста жыхароў Борак засталася жывой пасля таго, як ворагі спалілі вёску. У той дзень дзяўчынка пасвіла свойскую жывёлу.

Вёска Боркі, як і суседняя Любча, не адрадзілася. Там цяпер стаяць помнікі.

«Рэгіянальная газета», Алесь Раткевіч і грамадскасць Хаценчыцкага сельсавета выказваюць шчырае спачуванне родным Фаіны Анасовіч з прычыны яе смерці.

• Текст доступен на языке: Русский