На месцы здарэння. Фота забяспечанае чытачамі.

Пра гэта карэспандэнту расказалі чытачы з Ільі.

– Эстакада для рамонту машын – усё, што засталося ад нашай запраўкі, – пішуць чытачы. – Прыстасаванне прыдатнае толькі для легкавых машын, а ўчора ўвечары туды чамусьці заехаў грузавік. Вядома, эстакада не вытрымала, паламалася. Грузавік захрас. Яго даставалі пад’ёмным кранам.

Ільянцы спадзяюцца на тое, што паламаную эстакаду адрамантуюць.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года мясцовыя жыхары выступалі супраць закрыцця АЗС у Ільі. Аднак запраўку зачынілі. У хуткім часе разабралі будынак. Заставалася толькі эстакада.

Як паведамілі карэспандэнту ў Вілейскім РАУС, машына, якая зламала эстакаду, не вілейская. Яна належыць адной з дзяржарганізацый Маладзечна. У Вілейскі РАУс ніякіх паведамленняў пра здарэнне не паступала. Не звяртаўся і ўласнік эстакады.

Грузавік выцягвалі кранам. Фота забяспечанае чытачамі.

• Текст доступен на языке: Русский