Фота barboskin.ru.

У міліцыю Маладзечна звярнулася 32-гадовая гараджанка. Яна распавяла, што на карт-рахунак невядомай жанчыны пераклала 85 рублёў у якасці аплаты за тавар, але замоўленую ляльку так і не атрымала.

Праваахоўнікі высветлілі, што на гандлёвай пляцоўцы пацярпелая знайшла аб’яву аб продажы лялькі «LOL» за 85 рублёў. Пакупніца ў перапісцы з прадаўцом пагадзілася пералічыць патрабаваную суму на карт-рахунак невядомай. Жанчына-прадавец абавязалася адправіць тавар па пошце.

Пасля таго, як маладзечанка перавяла грошы, прадавец на працягу некалькіх дзён прыдумляла адгаворкі. Казала, нібыта трапіла ў бальніцу і абяцала хуткую дастаўку лялькі. Аднак тавар пакупніца так і не атрымала. Прадавец жа перастала выходзіць на сувязь і выдаліла з сеткі аб’яву. Падманутая жанчына звярнулася ў міліцыю.

У ходзе аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў міліцыянеры ўстанавілі, што прадавец была зарэгістраваная на інтэрнэт-пляцоўцы пад выдуманым імем. Рэквізіты банкаўскай карты, на якую пацярпелая перавяла грошы, раней былі выкупленыя ў жыхаркі Віцебска праз мессенджер «Telegram».

Каб не стаць ахвярай махляроў ў сетцы, Маладзечанскі РАУС рэкамендуе аплочваць пакупку пры атрыманні. Ні ў якім разе не пералічвайце грошы на электронныя кашалькі і незнаёмыя карт-рахункі.

 

• Текст доступен на языке: Русский