Фота sales-generator.ru.

19 лютага работнікі крамы «Капеечка» ў Вілейцы заўважылі, што два пакупнікі дзіўна сябе паводзяць. Калі з’явілася магчымасць, прагледзелі запіс з камеры відэаназірання. Аказалася, адзін з мужчын краў гарэлку.

Міліцыянеры ўстанавілі асобу падазравананага. 22 лютага яго затрымалі ў Вілейцы. Фігурант – 24-гадовы грамадзянін Расіі. У Вілейку ён прыехаў у госці сёлета ў студзені, расказаў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

На відэа бачна, як фігурант бярэ бутэлькі з кошыка і хавае іх пад куртку. Раней на тэрыторыі Беларусі госця з Расіі да адказнасці не прыцягвалі. За дробны крадзеж ён атрымаў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Відэа забяспечанае Мікалаем Мягковым.

• Текст доступен на языке: Русский