Фота pressball.by.

22-гадовы форвард з Расіі Алан Містулаў падпісаў кантракт са «Смаргонню», якая будзе выступаць у другой лізе. Аб гэтым паведамляе «Прэсбол» са спасылкай на football.by.

Апошнім месцам працы футбаліста быў «Хімік-Арсенал» (Тула, ПФЛ). У кар’еры Містулава таксама былі «Разань» і «Спартак-Джанкой».

Да «Смаргоні» Містулаў быў на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», але не задаволіў трэнерскі штаб прадстаўніка вышэйшай лігі.