Фота philips.ru.

Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Яна адзначыла, што ў Мінскай вобласці распрацавана і дзейнічае канцэпцыя развіцця чатырох тэрытарыяльных цэнтраў спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Мэта іх стварэння – паляпшэнне даступнасці і якасці меддапамогі незалежна ад месца пражывання, канцэнтрацыя і эфектыўнае выкарыстанне прафесійных кадраў і абсталявання.

Цэнтры сфарміраваныя з улікам транспартнай даступнасці для замацаваных раёнаў. Асноўныя – Барысаў, Мінскі раён, Маладзечна, Салігорск.

Па яе словах, у Барысаве і Маладзечне новае абсталяванне для МРТ дазволіла палепшыць даступнасць абследавання планавых пацыентаў.

Практычна гатовы да ўводу ў эксплуатацыю ангіаграфічны комплекс у Маладзечанскай ЦРБ.

Ангіяграфічны комплекс — медыцынскае абсталяванне, з дапамогай якога даследуюць крывяносныя сасуды. Даследаванне дазваляе заўважыць пашкоджанні і недасканаласці ў развіцці крывяносных сасудаў: анеўрызмы, звужэння сасудаў, атэрасклероз, трамбоз, а таксама пашкоджанні і заганы развіцця розных органаў, пухліны.

• Текст доступен на языке: Русский