Падчас калегіі. Фота uomoik.gov.by.

25 лютага ў Барысаве правялі выніковую калегію галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскай вобласці. Падчас мерапрыемства ўзнагародзілі пераможцаў і лаўрэатаў штогадовага абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі». Сярод узнагароджаных ёсць прадстаўнікі Вілейкі.

Узнагароджваюць пераможцу з Вілейкі. Фота uomoik.gov.by.

Ганаровую грамату абласнога упраўлення МНС атрымала Ірына Бадзеева – спецыяліст Вілейскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

На калегіі прысутнічалі і педагогі з Маладзечна. Фота Фота uomoik.gov.by.
Ірына Бадзеева – крайняя злева. Фота Фота uomoik.gov.by.
Дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў. Фота uomoik.gov.by.

А дыплом пераможцы абласнога конкурсу ў намінацыі «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі» атрымала Святлана Клямячыц – дырэктар Вілейскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Пра тое, што ўстанову прызналі лепшай на Міншчыне мы пісалі раней.

Вучань года Міншчыны Мікіта Абрамчук, які вучыцца ў школе №3 у Вілейцы. Фота Фота uomoik.gov.by.

• Текст доступен на языке: Русский