Следчыя Мінскага раёна працуюць на будоўлі, дзе загінуў маладзечанец.

24 лютага, у панядзелак, на будоўлі жылога комплексу ў Мінскім раёне загінуў маладзечанец, які там працаваў.

Пры выкананні будаўнічых работ мужчына зваліўся з балкона пятага паверха. Ад атрыманых пашкоджанняў 40-гадовы жыхар Маладзечна памёр на месцы.

Як расказалі ва УСК па Мінскай вобласці, следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Спецыялісты зафіксавалі карціну здарэння, апыталі  відавочцаў, правялі іншыя неадкладныя следчыя дзеянні.

канфіскавалі дакументы, якая рэгламентуюць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі пры выкананні будаўніча-мантажных работ на вышыні і якія тычыцца працоўных абавязкаў. Дапытваюць работнікаў, службовых і іншых адказных асоб. Прызначылі экспертызы.

Следчыя Мінскага раёна працягваюць працэсуальныя дзеянні.

• Текст доступен на языке: Русский