Апошні званок у беларускіх школах прагучыць 30 мая. Дату вызначыла Міністэрства адукацыі.
Экзамены для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў пройдуць ад 1 па 9 чэрвеня. Дзевяцікласнікі будуць здаваць рускую і беларускую мовы, а таксама матэматыку, піша euroradio.fm. Для іх іспытаў абраныя 2, 4 і 9 чэрвеня.
Адзінаццацікласнікаў чакаюць два пісьмовыя экзамены: руская ці беларуская мова — на выбар і матэматыка. Адпаведныя экзамены пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Таксама ім давядзецца здаць два вусныя экзамены — па замежнай мове і гісторыі Беларусі.
Экзамены па мовах нацыянальных меншасцяўправядуць у маі: для дзевяцікласнікаў — 21, для адзінаццацікласнікаў — 22.
Выпускныя вечары ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці 10-11 чэрвеня.
• Текст доступен на языке: Русский