Ілюстрацыйнае фота БелТА.

Пад Астраўцом грузавы «Форд» на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з ВАЗам, пацярпеў кіроўца легкавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася каля паловы на дзевятую раніцы 26 лютага недалёка ад вёскі Мацканы. 33-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля «Форд» на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем. Машына выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з ВАЗам.

– Кіроўца легкавушкі, 72-гадовы пенсіянер, атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы. Яго  шпіталізавалі, – распавялі ў ДАІ.

Па факце ДТЗ праводзяцьправерку.

• Текст доступен на языке: Русский