Краязнавец Уладзімір Садоўскі (першы злева) праводзіць экскурсію ў Маладзечне ў межах Фэста экскурсаводаў. Фота з архіва "РГ".

25-26 красавіка сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі. Арганізатары запрашаюць вас далучыцца да гэтай падзеі.

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:

  • экскурсаводы
  • выкладчыкі
  • краязнаўцы
  • даследчыкі
  • усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю

Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны, кажуць арганізатары.

Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.

Экскурсіі адбываюцца бясплатна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў.

Арганізатоы просяць азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.

Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: festguides@gmail.com

Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук,  +375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч.

Каардынатар па рэгіёнах: + 375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

 

• Текст доступен на языке: Русский