Маладзечанскі РАУС шукае 46-гадовага Фёдара Аляксандравіча Бурака. 

Пра яго знікненне 24 лютага ў Маладзечанскі РАУС паведаміла 48-гадовая сужытніца. Жанчына распавяла, што мужчына 22 лютага каля 20.30 гадзін ад крамы «Еўраопт» па вуліцы Громадоўскай накіраваўся ў бок аўтавакзала, каб паехаць у Мінск, дзе працуе кіроўцам у аўтобусным парку. Але праз некаторы час ён паведаміў жанчыне, што ў сталіцу паедзе са сваім знаёмым на аўтамабілі.

Аднак на працу Фёдар Бурак так і не прыбыў. Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае, паведамляюць у Маладзечанскім РАУС.

Прыкметы: рост каля 197-198 сантыметраў, худы, карыя вочы, прамыя чорныя з сівізной валасы, стрыжка кароткая.

Асаблівыя прыкметы: касалапіць правай нагой.

Быў апрануты: у чорную шапку з вушамі, чорную куртку, карычневыя джынсы, цёмна-карычневыя туфлі, чырвоную байку.

Міліцыя Маладзечна пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (033) 381-52-90, 8 (0176) 58-05-61, 8 (0176) 77-03-12, 8 (0176) 77-16-56 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне «102».

• Текст доступен на языке: Русский