Жанчыну з Мядзела двойчы пазбавілі бацькоўскіх правоў і асудзілі за нясплату выдаткаў за ўтрыманне дзяцей

Суд Мядзельскага раёна 20 лютага вынес прысуд маладой маці, якая ўхілялася ад кампенсавання выдаткаў, затрачаных на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.

Яе асудзілі на 1 год і 6 месяцаў у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Абвінавачваемая — ураджэнка Мя­дзела, незамужняя, раней судзімая. Жанчыну ўжо пазбаўлялі бацькоўскіх правоў да двух непаўналетніх дзяцей. Яна была павінна кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Аднак гэта ігнаравала.

На работу хадзіла нерэгулярна, за што і была асуджана 10 красавіка летась на выязным пасяджэнні суда раёна па част­цы 2 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ёй назначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на адзін год без накіравання ў папраўчую калонію адкрытага тыпу. Дарэчы, незадоўга да гэтага, 7 красавіка мінулага года, грамадзянка нарадзіла трэцяе дзіця — дзяўчынку. Праз некаторы час з ёй паехала ў Мінск. Аднак, як вядома, выхаваннем немаўляці не займалася належным чынам.

Па гэтай прычыне 17 кастрычніка мінулага года і было прынята там рашэнне аб адабранні дзіця ў маці і прызнанні яго маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Як абавязаная асоба жанчына была працаўладкавана. Напачатку амаль месяц рэгулярна выходзіла на работу. Але потым адпрасілася з’ездзіць у сталіцу, адкуль наогул не вярнулася.

Выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, не выплачвала. Уважлівых прычын, каб не хадзіць на працу, у яе не было.

Прысуд, які вынеслі 20 лютага, у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

• Текст доступен на языке: Русский