Вы даўно марылі запусціць свой праект або ініцыятыву для агульнага дабра, але не ведалі, дзе знайсці падтрымку, ідэі або рэсурсы?

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый адкрывае набор на Youth Makethon – двухдзённы івэнт, дзе моладзевыя каманды зладзяць мазгавы штурм, каб пазней ўвасобіць ідэі ў рэальныя праекты.

Мэйкатон пройдзе 14-15 сакавіка ў Мінску.

Калі вам ад 16 да 28 гадоў, вы марыце запусціць свой праект або ініцыятыву і ў вас ёсць каманда хоць бы з двух чалавек – падавайце заяўку да 6 сакавіка.

Рэгістравацца тут.