Фота sb.by.

Гэта быў першы сёлета выпадак пазбаўлення бацькоўскіх правоў на Вілейшчыне

У суд падала маці васьмігадовай дзяўчынкі. Яна хацела пазбавіць бацьку правоў на дзіця. Бо той, па яе словах, ніяк не ўдзельнічаў у выхаванні дачкі. Разам з сям’ёй мужчына не жыў працяглы час. Паказанні маці пацвердзілі сведкі – бабуля і дзядуля дзяўчынкі.

Суд прыняў рашэнне пазбавіць 31-гадовага мужчыну бацькоўскіх правоў.

– Звычайна, бацькі супраціўляюцца ў судзе, калі іх пазбаўляюць правоў на дзіця. А гэты мужчына не супраціўляўся. Нават сведак не прывёў, – расказала карэспандэнту старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна Вераніка Занковіч.

 

• Текст доступен на языке: Русский