У пачатку 2020 года ў Мінаблвыканкаме лічылі, што Вілейшчына прыдатная для развіцця турызму. Фота Аксаны Ярашонак.

Адна з галоўных задач на бліжэйшыя пяць год – павышэнне заробкаў у раёнах за кошт выбару спецыялізацыі і галіны, якую ў пэўнай мясцовасці будуць развіваць. Такую ініцыятыву абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Мінаблвыканкама, піша БелТА.

Адзначылі, што ў некаторых раёнах застаецца праблема нізкіх заробкаў. У аблвыканкаме лічаць, што ў раёнах неабходна знайсці перспектывы іх развіцця ў залежнасці ад дакладна абранай спецыялізацыі.

Напрыклад, у Мядзеле, Валожыне і Вілейцы варта развіваць турызм.

 

• Текст доступен на языке: Русский