20 лютага ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы правялі размеркаванне выпускнікоў. Па словах супрацоўнікаў, напярэдадні былі тэлефонныя званкі ад сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў з прапановамі працаўладкавання.
Прадстаўнікі некаторых арганізацый самі наведалі каледж у Ільі, пазнаёмілі выпускнікоў з умовамі працы, пражывання, прыкладным заробкам.
У каледжы паведамляюць, што на кожнага выпускніка па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына» – каля пяці вакансій, па спецыяльнасці «заатэхнія» – каля васьмі.
Пры размеркаванні ўлічвалі бал паспяховасці кожнага навучэнца, сямейнае становішча, стан здароўя, пажаданні саміх выпускнікоў.
• Текст доступен на языке: Русский