Акцыю правядуць ад 2 па 27 сакавіка ў два этапы.

1 этап – 2-13 сакавіка. Правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў некаторых інтэрнатах горада, а таксама ў кінатэатры і буйных гандлёвых цэнтрах.

2 этап – 21-31 сакавіка. Жыхароў у Лебедзеўскім, Красненскім і Цюрлёўскім сельвыканкамах навучаць, як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях па сігнале «Увага ўсім!»

Акцыю правядуць, каб папярэдзіць пажары і гібель людзей у іх. Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

• Текст доступен на языке: Русский