TUT.BY паведамляе са спасылкай на міністра аховы здароўя, што студэнт, у якога знайшлі каранавірус, вучыцца ў БНТУ.

— ВНУ, у якім мы выявілі носьбіта віруса, пераводзяць на індывідуальную праграму навучання і мы раз’ядноўваем патокі пацыентаў, — сказаў міністр аховы здароўя.

Сёння раніцай стала вядома, што Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала першы выпадак каранавіруса ў Беларусі. Каранавірус выявілі ў студэнта з Ірана, які прыляцеў у краіну яшчэ 22 лютага.

Чытайце яшчэ: У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак каранавіруса

Чытайце яшчэ: Вірусолаг назваў галоўнае адрозненне каранавіруса ад вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыі