Фота прэс-служба Дынама-Маладзечна.

У беларускай Экстралізе пачалася стадыя плэй-оф, а маладзечанскія дынамаўцы сустрэліся з «Гомелем» на дамашнім лёдзе у чацвер 27 лютага.

Адзначым, што маладзечанскую каманду папоўнілі хакеісты з мінскага «Дынама» Міхаіл Карнаухаў, Мікіта Талапіла, Дзмітрый Дзярабін, Ігар Мартынаў, Павел Дзянісаў, Вячаслаў Грэцкі.

У першым перыядзе падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі выканалі амаль у чатыры разы больш кідкоў, чым сапернікі, але закінулі толькі аднойчы. Адзначыўся Павел Баярчук.

У другім перыядзе гулец «Гомеля» Бовін рэалізаваў момант каля брамы маладзечанцаў і зраўняў лік. А потым наогул выйшлі наперад — шайбу забіў Какшараў. Неўзабаве дубль аформіў Баярчук. Наступную шайбу забіў Грэцкі, які сёлета пабываў на Матчы усіх зорак КХЛ, за чатыры хвіліны да сірэны.

Па версіі федэрацыі хакея Беларусі Павел Баярчук стаў першай зоркай дня.

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась:

— Першая гульня плэй-оф, трошкі нясмела пачалі, не ўвайшлі ў гульню, прапусцілі неабавязковыя галы. Першы — за паўсекунды да перапынку, калі гэта сапраўды так было. Магу пракаментаваць коратка: не прайграная гульня прайграная.

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітры Краўчанка:

— Першы перыяд вельмі ўдала правялі, стваралі добрыя моманты. У другім перыядзе, не магу сказаць, што мы зменшылі, але праціўнік дадаў, перахапіў ініцыятыву, і нам было складана, трохі збіліся. Трэці перыяд — пачаліся выдалення, але вельмі ўдала забілі. Наколькі ўдала склаўся першы перыяд, настолькі няўдала склалася ўся астатняя гульня. Мы рады перамозе, складанай, з памылкамі, але перамога.

Сёння, 28 лютага, у 19:00 у Маладзечне дынамаўцы правядуць другую гульню з сапернікамі ў рамках чвэрцьфіналу Экстралігі.