Паводле dw.com.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў змены ў пенсійнай сістэме. Паводле яго слоў, «пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым — сябе зжыла», паведамляе TUT.BY са спасылкай на тэлеграм-канал «Пул першага».

— Пэнсійная сыстэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым — зжыла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду, ці хто-небудзь з вас), усё роўна прыйдзецца гэтым займацца. Калі мы працягнем працаваць у такім жа складзе — мы ў гэтым жа годзе, да канца года пачнём гэтую працу. Трэба зрабіць так, каб чалавек працуючы разумеў, што пайду на пенсію — буду больш працаваць, лепш зарабляць — на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна! — заявіў Лукашэнка 28 лютага на VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў.

Раней прафсаюзы крытыкавалі ўлады за «ўраўняльныя» пенсіі.

— Адно з пытанняў у сістэме пенсійнага забеспячэння — гэта ўраўняльныпрынцып, калі сёння ўсё роўна, колькі ты зарабляеш, усё роўна, ці ёсць у цябе высокая кваліфікацыя працы, усё роўна, што ты сёння адказваеш за вялікі ўчастак работы. Калі ты выйдзеш на пенсію, і той, хто сёння не мае ніякай кваліфікацыі, асабліва і не ўкладаецца, прыкладна пенсія будзе аднолькавай. Гэтага не павінна быць, — заявіў раней старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. — Пенсія павінна сёння па тым, як чалавек робіць унёсак і ў вытворчасць, і ў працу, яна павінна адрознівацца. Чалавек павінен разумець: калі я ўкладваю ў жыццё, працую, значыць, у мяне і пенсійнае забеспячэнне будзе вышэй.