24 лютага Арэгон сустракаўся са Стэнфардам. За 01:50 да канца трэцяй чвэрці Сабрына Ёнэску, якая грае апошні год за «Арэгонскіх качак», папоўніла сваю статыстыку вельмі важным падборам.

Гэты падбор стаў 1000 у яе кар’еры, а яшчэ ў яе 2000 ачкоў і 1000 перадач — гэта абсалютны рэкорд для NCAA і сярод мужчынскіх, і сярод жаночых каманд.

Ёнэску сказала пасля матчу, што яе дасягненне зусім невыпадковае:

— Гэта было для яго. Дамагчыся гэтага 24 лютага — гэта вельмі значна.

У канцоўцы матчу Сабрына аформіла 26-ы трыпл-дабл ў кар’еры. Яго яна таксама прысвяціла Кобе і яго дачцы Джыджы. Ёнэску тлумачыць усё магіяй лікаў — «2+24=26» (№2 — гульнявы нумар Джыджы, №24 — Кобе).

Ёнэску лічыла Кобе настаўнікам і сябрам, часам яна дапамагала трэніраваць школьную каманду Джыджы. Сабрына выступіла днём 24 лютага на цырымоніі развітання паміж Дайанай Таўразі і Джына Аўрыемай.

— Калі цяпер я з’яўляюся увасабленнем жаночага баскетбола, то Джыджы была будучыняй. І Кобе гэта ведаў.

Так, і ўжо ўвечары стала першым гульцом у NCAA з 2000 ачкамі, 1000 падборамі і 1000 перадачамі.

Не сышла са студэнцкага баскетбола з-за тытула

У мінулым сезоне Арэгон выйшаў у фінал «Сакавіцкага вар’яцтва», дзе іх чакала чэмпіёнская банда Бэйлара пад кіраўніцтвам Кім Малкі. Як бы ні старалася Ёнэску, «падвойную вежу» з Лорэн Кокс і Кайлані Браўн яна перамагчы так і не змагла. Бэйлар забраў тытул, а ўсім заставалася чакаць.

Да драфта заставалася зусім мала часу, а Ёнэску ўжо ў мінулым годзе магла сысці ў WNBA. Але яна захоўвала маўчанне, а потым прыняла «Рашэнне» (не зусім як у Леброна, але супер важнае для студэнцкага баскетбола):

— У мяне ёсць тут важная справа. Я застаюся.

Сабрыне патрэбен тытул NCAA. У міжсезонне Арэгон пераманіў парачку салідных пачаткоўцаў у іншых універсітэтаў, каб зрабіць каманду сапраўды максімальна моцнай.

Фішка Ёнэску — пік-н-ролы і перадачы. А галоўная праблема ў фізухе

У канцы студзеня 2020-га яна стала самай выніковай баскетбалісткай ў NCAA. І гэта адбылося дзякую пік-н-ролу — любімай камбінацыі Ёнэску:

Яна працуе з партнёрамі па камандзе па наступным прынцыпе: «Слухай, куды я скажу стаць. Станавіся. А я буду кідаць». Яна рухае партнёраў па паркеце так спрытна, што стварае для сябе прастору для кідка ў практычна любой сітуацыі: прайсці пад кальцо, кінуць з-за дугі, аддаць перадачу — Сабрына робіць усё.

— Магу дакладна сказаць, што я пасуючы абаронца. Часам гэта цяжка, таму што ў некаторых выпадках сама кідаю, але ў гэтыя моманты наадварот павінна звярнуцца да каманднай гульні. Я ўсё яшчэ працую над гэтым, хачу знайсці для каманды лепшае рашэнне для кідка. Думаю, каманда робіць добрую працу.

Дайана Таўразі лічыць, што самы моцны бок Ёнэску менавіта перадачы. Яна распавядала Мішэль Вопэл з ESPN, што дзякуючы майстэрству, якое ёсць у Сабрыны, яна зможа гуляць на любым узроўні. Аднак Таўразі лічыць, што колькасць падбораў у Ёнэску абавязкова знізіцца ў WNBA:

— У студэнцкім баскетболе яна збірае па 10 падбораў, але ў лізе зможа набіраць па 4 ці 5. Проста ў WNBA будуць больш атлетычныя гульцы, вось і ўсё.

Літаральна ўсе журналісты, якія пішуць пра Ёнэску, Арэгон або NCAA у адзін голас сцвярджаюць, што асноўныя праблемы ў Сабрыны выявяцца ў WNBA. І гэта будуць — фізуха і абарона. У WNBA больш сілавы і атлетычны баскетбол, чым у студэнцкай асацыяцыі. А абарона ў лізе сапраўды будзе працаваць прафесійней, чым у гульнях са Стэнфардам або Канэктыкутам. Пра гэта распавядае прафесійны скаўт:

— Ёй трэба больш працаваць над тым, як атрымліваць мяч і як яго аддаваць. Яна, безумоўна, круты распасоўшчык, але большасць яе перадач будуць перахопліваць. Яна павінна навучыцца кіраваць пік-н-роламі, таму ў WNBA супраць яе будуць абараняцца інакш.

Сабрына — працаголік і лідар, яна ўплывае на партнёраў па камандзе

У лідарскіх якасцях Ёнэску не даводзілася сумнявацца з яе першага года ў Арэгоне, але па-сапраўднаму ўсе зразумелі гэта толькі ў мінулым красавіку. Эрыку Агунбавале з Нотр-Дама у 2018-м два разы запар базэрамі дарыла камандзе перамогу — так «Файцінг Айрыш» выйгралі свой тытул. Агунбавале можна было смела называць лідарам, але Ёнэску — нешта зусім іншае.

На Эрыку маглі спадзявацца партнёры па камандзе, даверыць ёй гульню. Ёнэску, зрэшты, такая ж. Але ў яе ёсць супер здольнасць — завесці каманду, і тады клатчэр-Сабрына не патрэбна, зайграюць ўсё.

Трэнер «Арэгона» Кэлі Грэйвз кажа, што Ёнэску пачала больш давяраць партнёрам па камандзе:

— Сабрына прарабіла вялікую працу па даверу да астатніх дзяўчынак у камандзе. Часам яна хоча сама вырашыць гульню, хто можа яе вінаваціць у гэтым? У мінулым годзе Руці Хебард траўміравалася, мы прайгралі пару гульняў, Сабрына падышла да дзяўчынак і спытала: «Добра, што ад мяне трэба?». Гэта сведчыць пра сталенне. Яна спытала пра іх меркаванні, папрасіла дапамогі ў каманды. Потым, вядома, мы пачалі выйграваць.

Бацькі Ёнэску родам з Румыніі. У сям’і ў іх акрамя Сабрына ёсць яшчэ і Эдзі. Ён таксама гуляе ў баскетбол. Бацькі Дайаны Таўразі родам з Аргентыны. Баскетбалістка «Фінікса» лічыць, што працавітасць Сабрына менавіта з-за «імігранцкага ладу мыслення»:

— Кожны дзень ты бачыш, як бацькі збіраюцца і сыходзяць на працу, старанна там працуюць. Вы праносіць гэта праз сябе і хочаце даказаць, што маеце права тут знаходзіцца. Гэта ўсё ў выніку відаць.

Кэлі Грэйвз прызнае, што часам Сабрына праводзіць вельмі шмат часу ў зале. Паводле яго слоў, трэнеры выганяюць Ёнэску, але яна ўсё роўна знаходзіць спосабы застацца патрэніравацца.

— Я ёй кажу, што яна гуляе не адзін адзіны сезон, а рыхтуе сябе для доўгай прафесійнай кар’еры.

Нью-Ёрк чакае Ёнэску

У гэты раз Сабрына не зможа згультаяваць драфт WNBA. Цяпер яна галоўная баскетбольная зорка ў Штатах, менавіта яе сватаюць «Нью-Ёрк Ліберці», у якога першы пік першага раўнда.

«Лібэрці» гуляе ва Усходняй канфэрэнцыі і ўжо даўно ў стадыі застою. Апошнія два гады «Нью-Ёрк» не прабіваецца ў плэй-оф. Але акрамя гульнявых няўдач, клуб хістае таксама — спачатку каманда пераехала на новую і значна маленькую па колькасці месцаў арэну, нават для WNBA. У выніку «Лібэрці» ужо другі год запар горшая каманда лігі па наведвальнасці.

А пасля клуб купіў кітайскі бізнесмен, але пакуль не вельмі зразумела, што збіраецца рабіць Джо Цай. Генменеджар Джонатан Колб, які прыйшоў восенню 2019-га, заявіў, што на будучым першым піку (чытай, Сабрына Ёнэску) будуць будаваць новую каманду. Будаўніцтва ўжо ў працэсе, таму што з камандай з сезона-2020 будзе працаваць новы трэнер — Уолт Хопкінс.