Фота Getty Images.

Сёння ў Беларусі зарэгістравалі першы выпадак каранавіруса. Захварэў студэнт з Ірана, які прыехаў на вучобу ў БНТУ. «РГ» паразмаўляла са студэнткай ВНУ з Астраўца.

Студэнтка Наталля родам з Астраўца. Яна вучыцца ў БНТУ на факультэце маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва. Наталля паведаміла, што даведалася пра выпадак з агульных размоваў з аднагрупнікамі.

Дзяўчына кажыць, што не ведае асабіста студэнта, які захварэў на каранавірус.

Наталля пацвердзіла, што ў БНТУ пераходзяць на індывідуальнае навучанне, а ў універсітэце аб’явілі каранцін да 15 сакавіка.

Чытайце яшчэ: Вірусолаг назваў галоўнае адрозненне каранавіруса ад вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыі

Чытайце яшчэ: «Масак няма». У адной з маладзечанскіх аптэк ад раніцы разабралі ўсе маскі (Фота)