Прыкладна так будзе выглядаць Цэнтральная плошча, калі пабудуюць новы ЗАГС.

Пра новы ЗАГС старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын згадаў сёння на ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 80-годдзя Маладзечанскага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

– Гэта будзе адна з жамчужын вашага горада. Сёння на выставе, прысвечанай вашаму юбілею, я ўбачыў, што мясцовы хлебазавод зрабіў арыгінальны ядомы макет будучага будынка. Хачу сказаць, што ЗАГСу быць”, – адзначыў Аляксандр Турчын.

Новы ЗАГС размесціцца на скрыжаванні вуліц Віленскай і Льва Талстога побач з Цэнтральнай плошчай. У канцы снежня 2019 года адбылося грамадскае абмеркаванне будаўніцтва. Аб’ект уключаны ў абласную інвестпраграму на 2020 год.

Зараз распрацоўваецца праектная дакументацыя. У 2021 годзе плануецца пачаць узвядзенне. У новым будынку размесціцца і служба «Адно акно» Маладзечанскага райвыканкама. Цяпер ЗАГС размяшчаецца ў прыбудаваным да жылога дома памяшканні на вуліцы Грамадоўскай.

 

• Текст доступен на языке: Русский