Сёння, 29 лютага, адзначаюць 80-годдзе Маладзечанскага раёна. На святкаванні ў Палацы культуры старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын сказаў, што раён мае ўсё неабходнае, каб стаць магутным эканамічным цэнтрам рэгіёна, паведамляе прэс-служба выканкама.
– У апошнія гады атрымала годнае развіццё інфраструктура камфортнага жыцця – пабудаваны сучасны спартыўны цэнтр, добраўпарадкаваны гарадскі парк, будуецца жыллё. У гэтым годзе завяршаецца рэалізацыя комплекснага плана развіцця Маладзечанскага рэгіёна, распрацаванага па прамым даручэнні кіраўніка дзяржавы. Многае ўжо зроблена. Але і за 2020 год трэба паспець нямала. Упэўнены, што гэтую задачу выканаем, – падкрэсліў Турчын.
Старшыня прыгадаў вядомых асоб, што ў розныя часы жылі на Маладзечаншчыне. У іх ліку – Агінскі і Купала.
• Текст доступен на языке: Русский