Станіслаў Брыль (першы злева) на пахаванні паўстанцаў у Вільні. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны".

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Пра газету ў сваім жыцці распавядае наш чытач, індывідуальны прадпрымальнік з Вілейкі Станіслаў Брыль.

– «Рэгіянальную газету» чытаю заўжды з цікавасцю, хоць не рэгулярна і не ўсё цалкам. Найбольш цікавыя артыкулы на краязнаўчыя і гістарычныя тэмы. Вялікі вам дзякуй за свой уласны незаангажаваны пагляд, неабыякавае стаўленне да такіх матэрыялаў. Таксама вельмі прыемна, што вы – беларускамоўнае выданне.

Вялікую справу робіце, бо дапамагаеце выхаванню і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці. Імпануе ваша аператыўнасць. Так трымаць.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.