29 лютага каманда Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа «Круты паварот» перамагла ў гульні «КВЗ» «Лішні лепшы дзень», што ладзілі ў Віленйскім палацы культуры.
У гульні, акрамя ільянскіх навучэнцаў, ўдзельнічаў Вілейскі дзяржаўны каледж. Гульня складалася з трох традыцыйных конкурсаў: «Прывітанне», «Чаму я капітан», «Хатняе заданне» на тэму «Лішні лепшы дзень».

Камандам неабходна было расказаць, як весела, цікава і карысна можна правесці 29 лютага – лішні зімовы дзень. Ільянскім навучэнцам гэта ўдалося зрабіць лепш.
У нас была дружная, згуртаваная, гучная, завадная група падтрымкі. Яна перамагла ў конкурсе для заўзятараў «Мы з вамі!».
Усіх удзельнікаў узнагародзілі прызамі і падарункамі.

Фота забяспечанае аўтарам.
• Текст доступен на языке: Русский