На Мядзельшчыне на пажары згарэла жанчына. Гаспадар дома выбраўся жывым

28 лютага ў 1:38 у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Занарач.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленне МНС устанавіла, што гарыць дом адкрытым полымем. Гаспадар выйшаў самастойна.

У 2:59 хвілін пры разборцы, праліўке канструкцый у дзвярах кухні на падлозе выяўвілі абгарэлае цела сужыцелькі гаспадара дома. Гаспадар дома, як і загінулая, курылі і злоўжывалі спіртнымі напоямі. У выніку пажару агнём знішчаны дах дома, калідор, кухня і дапаможнае памяшканне. Прычына пажару высвятляецца.