На тэрыторыі Маладзечанскай школы №4.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» 2 сакавіка супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі па ўсіх школах, садках і спецыяльных навучальных установах эвакуацыю.

Галоўнай мэтай было яшчэ раз пракантраляваць веды і дзеянні па плану эвакуацыі адказных за гэта работнікаў. Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Больш за ўсіх пры такіх абставінах церпяць дзеці. Недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да трагічных выпадкаў.

Падчас эвакуацыі Сярэдняй школе №4 Маладзечна прысутнічаў начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў у сваім каментары, што выклік пажарных і эвакуацыю дзяцей правялі навысокім узроўні. Супрацоўнікі МНС таксама справіліся са сваім заданнем на выдатна. Праз некалькі хвілін яны ўжо былі на месцы выкліку.

– Вашы сённяшнія дзеянні паказваюць высокі ўзровень ведаў у плане бяспекі, – адзначыў Дзяніс Ушацкі ў сваім выступленні перад педагагічным каллектывам. – Вельмі прыемна працаваць з людзьмі, якія ў поўнай меры разумеюць важнасць сённяшняга мерапрыемства і ставяцца да гэтага з вялікай адказнасцю – адказнасцю за дзіцячыя жыцця.

Фота з эвакуацыі забяспечаныя Валянцінай Сопат.