7 сакавіка ў Ашмянах зладзяць касцюмаваны забег на абцасах, прымеркаваны да жаночага дня.
Запрашаюць удзельніц, старэйшых за 16 год. Асноўныя крытэрыі: абутак на абцасе не ніжэй за 5 сантыметраў, яркі і крэатыўны вобраз.
Дыстанцыя забегу – 500 метраў. Старт ад будынка райвыканкама 7 сакавіка ў дзесяць раніцы.
Арганізатары прадугледзелі ўзнагароджанне лепшых, у тым ліку за самы незвычайны касцюм і самы высокі абцас, паведамляюць у райвыканкаме.
• Текст доступен на языке: Русский