158 педагогаў з устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міншчыны паўдзельнічалі у першым (завочным) туры конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці – 2020», паведамляюць у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Глядзіце, хто з нашага рэгіёна прайшоў у другі тур.
Намінацыя «Выхавальнік дашкольнай адукацыі»
Марына Карачун – выхавальнік ясляў-сада «Лесавічок», што ў Івянцы
Намінацыя «Гісторыя. Грамадазнаўства. Геаграфія»
Максім Самаль – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №5 Маладзечна
Намінацыя «Музыка. Выяўленчае мастацтва. Праца. Чарчэнне. Мастацтва. Фізкультура і здароўе. Дапрызыўная падрыхтоўка»
Юры Кузьміч – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вілейскай гімназіі №1 «Логас»
Намінацыя «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»
Васіль Маліноўскі – настаўнік рускай мовы і літаратуры Маладзечанскай школы №1 імя Янкі Купалы
Намінацыя «Фізіка. Астраномія. Матэматыка. Інфарматыка»
Таццяна Кавалькова – настаўнік матэматыкі Маладзечанскай гімназіі №7
Намінацыя «Хімія. Біялогія»
Наталля Клімовіч – настаўнік хіміі Мядзельскай гімназіі-інтэрната
Наталля Хаценчык – настаўнік біялогіі Вілейскай гімназіі №1 «Логас».
• Текст доступен на языке: Русский