На станцыі Бліннай.

У дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Лясная паляна», што на Смаргоншчыне, днямі адзначылі Масленіцу.

Былі забавы, пачастункі і добры настрой. Гасцей вітаў смаргонскі мішка, вядучыя віншавалі прысутных з заканчэннем зімы. Стралец на сваім вараным скакуне сустракаў вясну ў нашай здраўніцы. Баба Яга прыляцела на мятле, а Цыганкі прыйшлі пешшу з лесу. І каб патрапіць на свята, пералезлі праз агароджу, хаця побач ёсць весніцы.

У конкурсах удзельнікі паказвалі свой спрыт, грацыю ды пластыку, меткасць, вакальныя дадзеныя, майстэрства дызайну ў выкладанні з рукавічак слова вясна. Нехта лоўка рухаўся на снегаступах, нехта абганяў усіх на самакаце.

Спальваюць чучала.

Ад вясенняга авітамінозу нашых выхаванцаў ратавала станцыя «Вітамінная». Тут на варце дзіцячага здароўя стаяла Баба Яга. На станцыі «Танцавальнай» кружылі ў карагодзе Цыганкі. На «Бліннай» частаваліся блінамі з гарбатай.

Смаргонскі мядзведзь судзіў удзельнікаў у конкурсе перацягвання каната і прымаў пераможцаў спаборніцтва ў сваю багатырскую лігу.

У торбачку чучала Масленіцы, дзеці паклалі запісачкі з тым нядобрым, што ў іх здарылася за гэты год.

Напрыканцы свята чучала спалілі. А разам з ім сышлі ў нябыт дзіцячыя непрыемнасці.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский