Эвакуацыя.

28 лютага ў рамках Адзінага Дня бяспекі работнікі МНС сумесна з арганізацыямі «Маладзечнагаз», «Чырвоны крыж», «Станцыя хуткай дапамогі» і аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама правялі прафілактычнае мерапрыемства ў  Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна.

Сустракалі гасцей юныя выратавальнікі сярэдняй школы № 4 з Маладзечна разам з роставай лялькай. Дзеці дарылі ўсім тэматычныя брашуры, размалёўкі і закладкі з інфармацыяй пра бяспеку. Далей усіх чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх работнікі МНС дзяліліся інфармацыяй аб правільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Навучылі дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях. Усе змаглі атрымаць адказы на пытанні пра бяспеку.

Інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат (справа) з наведніцамі канцэрта.

– У нас ужо ідзе падрыхтоўка да вясны, – заўважае Таццяна Іванаўна, пенсіянерка. – Мы будзем свае ўчасткі ў парадак прыводзіць і вашыя правілы па нагоды развядзення вогнішчаў дарэчы. Я раскажу суседкам, што распальваць вогнішча можна толькі ў зацішнае надвор’е, каб побач былі пясок і лапата, не бліжэй за дзесяць метраў ад дома і  плота. І не не пакідаць вогнішча без нагляду.

Дзецям дазвалялі пасядзець у пажарнай машыне.

Работнікі МНС пазнаёмілі прысутных з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач!». А дзецям рэкамендавалі паглядзець серыю мультфільмаў «Чароўная кніга МНС». Працягнуў займальную праграму канцэрт, на якім дзеці Маладзечаншчыны падзяліліся сваімі талентамі. Заключэннем свята бяспекі стала эвакуацыя і дэманстрацыя тэхнікі.

Фотаздымкі забяспечаныя аўтарам.

• Текст доступен на языке: Русский