У мінулым годзе на Астравеччыне зафіксавалі 9 выпадкаў незаконнай высечкі лесу

У мінулым годзе на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў Астравецкага лясгаса не выяўлена ніводнага факту браканьерства.

Аднак зафіксавана 9 выпадкаў незаконнай высечкі лесу, два з якіх трапілі на камеры фота- і відэафіксацыі. Аматары дармовай драўніны прыцягнуты да адміністацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.

Аб гэтым паведаміў галоўны ляснічы Віктар Лях.