Маладзечанцы павялі ў серыі плэй-оф Экстралігі.
У першым перыядзе за «Дынама» забіў абаронца Аляксей Бадун, але праз некалькі хвілін забіў гулец «Гомеля» Раман Рачынскі.
Такім чынам пасля першага перыяда лік на табло быў 1:1.
У другім перыядзе адзначыўся Дзмітры Амбражэйчык замкнуў прастрэл Мікіты Усціненка і вывеў маладзечанцаў наперад — 2:1. Яшчэ праз 40 секунд «Дынама» павялічыла перавагу — 3:1. У гэтым моманце зноў адзначыўся Аляксей Бадун, які аформіў дубль.
У трэцім перыядзе «Гомель» прапусціў контратаку, у выніку якой забіў Амбражэйчык — аўтар яшчэ аднаго дубля ў складзе дынамаўцаў.
Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітры Краўчанка:
— Добра згулялі камандай, асабліва маладыя хлопцы. Больш няма чаго сказаць.
Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась:
— Прайгралі бітву, але не вайну. Ідзем далей.
3 сакавіка ў Гомелі пройдзе чацвёртая гульня чвэрцьфінальнай серыі.