Фота TUT.BY.

«Трыбуна» са спасылкай на pressball.by паведамляе, што старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў назваў суму прэміяльных для зборнай Беларусі ў выпадку выхаду на чэмпіянат Еўропы.

— За выхад зборных на чэмпіянат Еўропы нацыянальным асацыяцыям УЕФА выплачвае салідныя прэміяльныя — па 9,25 мільёна еўра. Наколькі значная іх доля ў выпадку поспеху абяцаная камандзе?

— Папярэдняе кіраўніцтва федэрацыі ўжо агучвала перад зборнай лічбы, і мы тут нічога мяняць не маем намеру. Калі праб’емся на Еўра, каманда атрымае 80 працэнтаў ад сумы, — сказаў Базанаў.

Такім чынам, сума прэміяльных складзе 7,4 мільёнаў еўра.