Гродзенскія мытнікі за тыдзень выявілі 11 фактаў незаконнага перамяшчэння кветак: на тэрыторыю ЕАЭС мелі намер завезці 100 тысяч руж. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Гродзенская рэгіянальнай мытні.
Пры правядзенні кантролю ў пунктах пропуску «Беняконі», «Катлоўка», «Каменны Лог» і «Прывалка» мытнікі выявілі, што фактычна перамяшчалася больш жывых кветак, чым заяўлена ў суправаджальных дакументах, у тым ліку з нізкім іх коштам.
Па гэтых фактах Гродзенская рэгіянальная мытня распачала 11 адміністрацыйных працэсаў у адпаведнасці з ч.1 ст.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 30% ад кошту незаконна тавару.
Кветкі, якія незаконна перамяшчалі праз мяжу, не будуць канфіскоўваць.