Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

Гісторыя з маладзечанскім футболам працягваецца. Беларусь 5 зрабіла сюжэт пра «Андэрдог» і ўжо рэальнае аб’яднанне з ФК «Маладзечна».

Каманды «Маладзечна» і «Андердога» вырашылі аб’яднаць. Рашэнне прынялі на ўзроўні Мінскага аблвыканкаму.

— Мы будзем рэарганізоўваць структуру «дзяржаўная ўстанова» у «таварыства з абмежаванай адказнасцю». Там на правах заснавальнікаў будзе Маладзечанскі райвыканкам і іншыя зацікаўленыя асобы, гатовыя ўкладваць грошы ў развіццё футбола. Плануем на працягу двух-трох гадоў адысці ад бюджэтнага фінансавання і працаваць па прынцыпе клуба дзяржынскі «Арсенал». Хочам мінімізаваць сродкі на дарослы футбол, а новыя накіраваць на футбольную школу, — сказаў начальнік аддзелу спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Раман Кузняцоў.

Інтэрв’ю «Спорт-кадру» даў і Мікалай Мятліцкі. Той растлумачыў, што Аляксей Ярамчук яго пляменнік.

— Ён мне сказаў: «Колькі ты будзеш пакутаваць? Давай што-небудзь сумеснае прыдумаем». Так і з’явілася гэтая ідэя. Ён ад футбола далёкі, але за год яго так палюбіў, што ляцеў з Масквы і з Амерыкі на трэніроўкі і матчы.

Мятліцкі паведаміў карэспандэнтам Беларусь 5, што, калі пачаліся скандалы каля аб’яднання каманды, Ярамчук хацеў сысці з футбола.

Сяргей Бойка цяпер узначальвае ФК «Андэрдог». Раней pressball.by паведаміў, што Бойка будзе трэніраваць аб’яднаную каманду «Маладзечна» і «Андердога». Спартыўны дырэктар ФК «Андэрдог» Аляксей Пінчук запрасіў маладзечанскіх футбалістаў на трэніроўку.

Падрабязнасці — у сюжэце Беларусь 5.