Фота з архіву Дыяны Карчынскай.

Выхаванка Смаргонскай СДЮШАР Дыяна Карчынская заваявала срэбраны медаль на Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы, які праходзіў 25 лютага ў Барысаве.

Дыяна Карчынскага цяпер вучыцца на другім курсе ГрДУ ім. Я. Купалы. Дзяўчына неаднаразова станавілася прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў рознага ўзроўню. У Барысаве смаргонская спартсменка ў сваёй вагавой катэгорыі (да 55 кг) заваявала срэбраны медаль. Дыяна Карчынская у рыўку ўзняла 75 кг, у штуршку — 90 кг.

— Канкураваць на спаборніцтвах прыйшлося з моцнымі саперніцамі. Усе падыходы на памосце апынуліся ўдалымі, таму рада такому выступу, — адзначыла спартсменка.

Зараз Дыяна Карчынская рыхтуецца да не менш сур’ёзнага турніру — чэмпіянату Беларусі. Спаборніцтвы запланаваны на май.