У Вілейцы мужчыну асудзілі за згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны

Суд Вілейскага раёна вынес прыгавор 26-гадоваму мужчыне, якога прызналі вінаватым у згвалтаванні 15-гадовай дзяўчыны. Аб гэтым паведамляе МЛЫН.BY.

Абвінавачаны атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

— Злачынства было у кастрычніку ад трох да чатырох гадзін ночы ў адной з вёсак Ільянскага сельсавета. Тры непаўналетнія дзяўчыны прыйшлі ў госці да хлопцаў, якія адпачывалі ў прыватным доме. Разам з імі яны сталі распіваць спіртное.

Па словах Жукоўскага, абвінавачаны і пацярпелая — жыхары Вілейскага раёна. Раней яны знаёмыя не былі. Хлопец працаваў у адной з арганізацый Вілейшчыны.

Справа разглядалася па другой частцы артыкула 166 Крымінальнага кодэкса  (Згвалтаванне заведама непаўналетняй).

Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.