Фота ria.ru.

27 лютага міліцыя Вілейкі атрымала аператыўную інфармацыі пра тое, што ў 40-гадовага мясцовага жыхара могуць быць наркотыкі.

Супрацоўнікі Вілейскай і Маладзечанскай груп па барацьбе з наркотыкамі і АМАП затрымалі вілейчука дома.

– Па месцы жыхарства мужчыны знайшлі насенне. Верагодна, што гэта каноплі. У гаспдарчай пабудове, што належыць фігуранту, знайшлі прылады для курэння, а таксама, па заключэнні эксперта, марыхуану, – расказаў карэспандэнту оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вадзім Бурак.

Фігуранта затрымалі. Узбудзілі крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский