Ілюстрацыйны здымак. Фота rfi.fr.

Існуе некалькі месцаў, дзе праводзяць лабараторнае абследаванне на інфекцыю COVID-19.

Пра гэта распавядае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У краіне арганізаваныя пункты забора мазкоў:

  • у пунктах пропуску пры перасячэнні Дзяржаўнай мяжы на базе санітарна-каранцінных пунктаў
  • у інфекцыйных бальніцах або аддзяленнях
  • у асобных паліклініках на базе кабінетаў інфекцыйных захворванняў.

Вось пералік пунктаў забору мазкоў на 4 сакавіка па нашым рэгіёне:

  • Маладзечна: прыёмнае аддзяленне бальніцы па Валынца, 1, (8-0176) 77-00-78.
  • Вілейка: прыёмнае аддзяленне ЦРБ, вуліца Маркава, 27, (8-01771) 5-43-54.
  • Валожын: інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ па вуліцы Горкага, 13, (8-01772) 5-50-62.
  • Смаргонь: інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ, перавулак Бальнічны, 13, (8-01592) 4-67-65.
  • Мядзел: інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ па вуліцы Камуністычнай, 23, (8-0197) 2-43-53.
  • Ашмяны: інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ, вуліца Барунская, 35, (8-01593) 7-37-54.
  • «Каменны Лог»: санітарна-каранцінны пункт у Ашмянскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, Ашмяны, вуліца Савецкая, 64, (8-01593) 3-27-46.
  • «Катлоўка»: санітарна-каранцінны пункт занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Астравец, вуліца Зялёная, 22, (8-01591) 7-01-94.

Табліца па ўсіх пунктах краіны размешчаная па спасылцы.

Як прайсці абследаванне на каранавірус

У пунктах пропуска праз мяжу бяруць мазкі ў тых, хто да 14 дзён таму прыехаў з эпідэмічна недабранадзейных на каранавірусную інфекцыю краін. На 3 сакавіка гэта КНР, Іран, Італія, Паўднёвая Карэя. Звесткі пра такіх людзей перадаюць у паліклінікі па месцы жыхарства, каб за імі арганізавалі медыцынскае назіранне.

У пунктах збору мазкоў на базах інфекцыйных бальніц, паліклінік, кабінетах інфекцыйных захворванняў праводзяць абследаванне дадзеных грамадзян.

Тых, хто меў цесны кантакт з пацыентамі, у якіх пацвердзілі каранавірус, ізалююць. Яны праходзяць лабараторнае абследаванне па месцы ізаляцыі.

Тых, хто меў нядоўгі і няблізкі кантакт, наглядаюць медыкі.

Калі ў вас узніклі сімптомы рэспіраторнага захворвання (тэмпература павысілася больш за 37,1 градус, кашаль і іншыя), вы вярнуліся з эпіднебяспечных па каранавіруснай інфекцыі краін, цягам 14 дзён пасля вяртання выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце пра сімптомы. Скажыце, з якой краіны вярнуліся і назавіце дату. Звярнуцца да медыкаў неабходна і тым, хто меў кантакт з такімі людзьмі. Лабараторнае абследаванне вам правядуць па месцы шпіталізацыі.

Усе астатнія праходзяць лабараторныя абследаванні на каранавірусную інфекцыю COVID-19 толькі пры наяўнасці паказанняў і па накіраванні доктара. Такое накіраванне можа выдаць участковы тэрапеўт.

• Текст доступен на языке: Русский