Фота https://theworldnews.net.

Авен. Пад гэтым знакам нараджаюцца амазонкі, якім хапае смеласці браць ад жыцця ўсё, што ім трэба. Яны палююць за тымі дабротамі, якія хочуць. Гатовыя ваяваць за сваё шчасце. Магчыма, дзякуючы гэтаму імі і захапляюцца, і крыху пабойваюцца.

Цялец. Гэта жанчыны, якія самымі нечаканымі спосабамі, але заўсёды дамагаюцца свайго. Яны любяць, каб дзеля іх ішлі на ахвяры. А ў залежнасці ад свайго жадання можаце зладзіць або рай, або пекла.

Блізняты. Часам здаецца, што вы ніколі не станеце дарослай. Нават пры самай сур’ёзнай працы і вялікай сям’і ў душы гарыць агеньчык бунтарства. Вы любіце гульні. Але разам з тым поўныя рамантычнасці.

Рак. Складана ўявіць больш жаноцкасці. Пачуццёвасць, інтуіцыя і ўменне клапаціцца – усё гэта дазваляе іншым атрымаць ад вас усё, пра што б ні марылі, і стварае вакол непараўнальную магію.

Леў. У вас каралеўская жаноцкасць, якая робіць вас гаспадыняй. Вы валодаеце мноствам пераваг і выдатных якасцяў. Каб вам дагадзіць, варта часцей хваліць, вы гэта любіце. Для вас важна быць ва ўсім лепшай, і ўдаецца гэта без напружання.

Дзева. Ваша суперсіла – у мудрасці. Нямногія могуць так разважаць і ў столькім дапамагаць іншым. Назіральнасць, выдатная памяць, аналітычнае мысленне дазваляюць вам рабіць слушны выбар і быць лепшым дарадцам.

Шалі. У вас кволы тып жаноцкасці. Такіх жанчын хочацца аберагаць ад усяго кепскага. Вы яркая і ўражлівая асоба, з якой заўсёды прыемна. А самыя дарагія людзі змогуць трапіць у ваш чароўны свет.

Скарпіён. У сабе вы адначасова спалучаеце ўсе самыя прыцягальныя рысы. Вы неверагодна каварныя і разам з тым чароўныя. Ад такой непараўнальнай прыцягальнасці немагчыма не згубіць галавы.

Стралец. Вы можаце быць любой, якой захочаце. А хочаце вы таго, што вам выгадна або карысна. І тут вас ужо не спыніць і не перамагчы.

Казярог. Гэта жанчыны, пра якіх мараць паэты. Муза – гэта пра вас. Вамі хочацца захапляцца, а дзеля ўсмешкі іншыя гатовы ісці на многае. Вось толькі самі вы не жывяце ў свеце фантазій, і здольныя цалкам пра сябе паклапаціцца.

Вадалей. Ваша жаноцкасць розная. Сёння вы адна, а заўтра – зусім іншая. Вам важна адчуваць жыццё, заўсёды быць у руху. З вамі ніколі не сумна – і міма гэтай якасці не пройдзеш.

Рыбы. Вы можаце быць рознай. Лепш за іншых прыкідваецеся тым, кім не з’яўляецеся. Ваша жаноцкасць клапатлівая і чароўная, і вы зробіце ўсё для тых, каго любіце.