Фота twitter.com.

27 лютага ў Смаргоні зладзілі кірмаш вакансій. Запрасілі беспрацоўных, навучэнцаў Смаргонскага ліцэя, працадаўцаў.

Прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый – РУП «ЖКГ», завода аптычнага станкабудавання, ліцейна-механічнага завода, ААТ «Смаргоньаграсервіс», агрэгатнага завода – паведамілі, якія неабходныя спецыялісты на іх прадпрыемствы, Расказалі пра заробкі, іншыя меры стымулявання.

Трое беспрацоўных атрымалі накіраванні на працаўладкаванне, адзін грамадзянін запісаўся на курсы «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці», каб атрымаць субсідыю на адкрыццё ІП.

У рамках кірмаша вакансій зладзілі выставу работ ручной вышыўкі ремесніцы з аграгарадка Залессе, Зофіі Войткі. У лістападзе 2018 года яна была зарэгістраваная ў якасці беспрацоўнай. Даведаўшыся пра яе захапленні, у службе занятасці прапанавалі аформіць рамесніцкую дзейнасць, распавядаюць у райвыканкаме.

Напісаўшы бізнес-план і паспяхова абараніўшы яго, у снежні Зофія Іванаўна валодала ўжо бязвыплатнай субсідыяй 3213,15 рублёў для адкрыцця рамесніцтва. Зофія Войтка цяпер працуе на сябе, але кожны дзень аддае свайму рамяству не менш за восем гадзін.

• Текст доступен на языке: Русский