Прыкладанне стварылі грамадскія аб’яднанні «Прававая ініцыятыва» і «Дзея».
– «Твае правы» – кішэнны дапаможнік, распрацаваны для таго, каб паказаць прававы пункт гледжання ў зносінах з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Вы ў любы момант даведаецеся, якія маеце правы і як можаце абараніць іх, – расказаў сябар аб’яднання «Дзея», віляйчук Максім Ціханаў.
Ідэя стварэння такога інструмента належыць Максіму. Ён жа пісаў сцэнар квэсту і дапамагаў у распрацоўцы прыкладання.
Праграма не дае абавязковых правіл, якіх трэба прытрымлівацца. Яна толькі падказвае, як можна сябе паводзіць з пункту гледжання нормаў заканадаўства. Адна з магчымасцяў, якую прапануе дадатак, — прайсці сітуацыйны тэкставы квэст.
Спампаваць прыкладанне можна тут. Беларуская мова з’явіцца ў адным з абнаўленняў.