Фота Бенуа Тэсьер для Reuters.

У Беларусі зарэгістравалі ўжо шэсць выпадкаў каранавірусу, паведамляе прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Чатыры выпадкі — у Мінску, два — у Віцебскай вобласці, піша tut.by. 

3 сакавіка, у Беларусі лабараторна пацвердзілі чацвёрты выпадак каранавірусу. Станоўчы вынік – у аднаго з пацыентаў, які знаходзіцца пад медыцынскім наглядам у сувязі з цесным кантактам з адным з заражаных каранавірусам. Таксама паведамлялася, што колькасць інфікаваных можа павялічыцца, бо яшчэ два тэсты пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню, папярэдне дэманструюць станоўчыя вынікі.

— Два выпадкі, пра якія ўчора казалі як пра магчымыя, сёння (4 сакавіка. — Заўв. TUT.BY) пацверджаны лабараторна, — паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Чатыры выпадкі ў Мінску, два — у Віцебскай вобласці. Па дадзеных TUT.BY, аб членах сям’і віцебскага дызайнера гаворка не ідзе.

За час працы праграмы правядзення тэставання біяматэрыялу (мазкоў) на каранавірус лабараторыя РНПЦ правяла больш за пяць тысяч тэстаў.

Дзе і як у рэгіёне можна здаць тэсты на каранавірус, глядзіце тут. 

• Текст доступен на языке: Русский