У Гродне праходзіць абласная спартакіяда сярод выхаванцаў ДЮСШ і СДЮШАР 2005 года нараджэння.
Каманда Ашмянскага раёна ў першы дзень спаборніцтваў ўзяла чатыры медалі.
Трэці раз запар пераможцам абласнога першынства стала Лізавета Матарас. Ва ўпартай барацьбе ў сваіх вагавых катэгорыях срэбра заваявалі Даніэль Жабінскі і Маргарыта Тамялойць. Валерыя Пяткевіч заняла трэцяе месца.