4 сакавіка ўдзельнікі сацыяльнага грамадскага аб’яднання бацькоў «Бумеранг дабра» наведаў маладзечанскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Яны падзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы.
Сустрэча атрымалася вельмі душэўная і адкрытая, неяк асабліва запала ў душу. Не дарма акцыю праводзілі пад назвай #нужныелюди. Яны патрэбныя, шчырыя і неверагодныя.
Мы пазнаёміліся з адміністрацыяй і жыхарамі, якія прынялі з усмешкай і жаданнем паразмаўляць. Пачаставалі жыхароў выпечкай ад нашых добрых кандытараў.
Таленавітыя актывісты зладзілі канцэрт. Спявалі, гралі на музычных інструментах. Узамен мы ўбачылі шчасце ў вачах і энергічныя танцы.
Дзякуючы неабыякавым жыхарам горада, якія перадавалі падарункі, мы змаглі асабіста павіншаваць са святам вясны ўсіх 146 жыхароў. Вельмі важнай і прыемнай для іх стала ўвага. Падчас дабрачыннай акцыі сабралі шмат рэчаў, якія пасля апрацоўкі размяркуюць паміж жыхарамі. Таксама перадалі дому-інтэрнату два танометры.
Асобна дзякуем дырэктару Уладзіміру Кутаеву за адкрытасць і вялікае добрае сэрца. Ён ведае ўсіх жыхароў па імёнах, іх гісторыі і чулліва знаёміў з імі.
Складана перадаць, што адчуваеш, калі бачыш, наколькі шчыра і з душой ставяцца да сваёй справы. Як жыхары з усмешкай крычаць на калідоры: «Уладзіміравіч!». А ён знаходзіць час, каб паразмаўляць з кожным, і гэта так па-сапраўднаму.
Кранальна слухаць гісторыі людзей, якія жывуць крыху іншым жыццём, але любяць яго і вучаць гэтаму іншых.
У пакоі працатэрапіі мы доўга разглядалі працы, якія ствараюць жыхары дома-інтэрната.
Кожнаму патрэбная ўвага, кожны хоча цеплыні, кожны хоча ведаць, што ён патрэбны.
«Удзячныя вочы – бясцэнныя». Як актывісты з Маладзечна аб’ядналіся ў «Бумеранг дабра», каб дапамагаць іншым
Як працавалі Дзяды Марозы пад прыкрыццем, каб дзеці з Маладзечна атрымалі падарункі
• Текст доступен на языке: Русский